КНР зрабіла прадстаўленне ЗША ў сувязі з уваходжаннем эсмінца ВМС ЗША ў тэрытарыяльныя воды ля астравоў Сіша
  2019-01-08 15:29:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай сёння выказаў рашучы пратэст супраць уваходжання ваеннага карабля ЗША ў тэрытарыяльныя воды КНР дя астравоў Сіша і заклікаў амерыканскі бок неадкладна спыніць падобныя правакацыйныя дзеянні. Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на штодзённым брыфінгу паведаміў, што ракетны эсмінец ВМС ЗША "Маккэмпбэл" увайшоў у тэрытарыяльныя воды Кітая без дазволу кітайскага ўрада. Кітай неадкладна накіраваў ваеннае судна і самалёт для ідэнтыфікацыі ваеннага карабля ЗША, зрабіў папярэджанне і запатрабаваў, каб той пакінуў раён. У сувязі з гэтым Кітай зрабіў сур'ёзнае прадстаўленне амерыканскаму боку, сказаў Лу Кан, адзначыўшы, што гэтыя дзеянні парушылі кітайскае і адпаведнае міжнароднае заканадаўства і нанеслі шкоду міру, бяспецы і парадку ў рэгіёне.

"Кітай рашуча выступае супраць і настойліва заклікае амерыканскі бок неадкладна спыніць падобныя правакацыйныя аперацыі", -- заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Адказваючы на пытанне аб магчымым уплыве падобных правакацыйных дзеянняў на бягучыя кітайска-амерыканскія гандлёвыя кансультацыі, Лу Кан сказаў, што рашэнне належным чынам розных праблем у адносінах паміж Кітаем і ЗША, уключаючы гандлёвыя пытанні, будзе выгадным як для абедзвюх краін, так і для ўсяго свету. "Абодва бакі павінны быць адказнымі за стварэнне спрыяльнай атмасферы для гэтага", -- дадаў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040