7 чалавек загінулі ў выніку страляніны на мексіканскім курорце
  2019-01-08 16:03:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У выніку страляніны ў адным з бараў на мексіканскім Карыбскім курорце Плая-дэль-Кармэн загінулі сем чалавек. Пра гэта ў панядзелак паведамілі мясцовыя афіцыйныя крыніцы. Альберта Капэла, начальнік паліцыі штата Кінтана-Роа, дзе размешчаны курорт, заявіў, што злачынства, верагодна, звязана з наркотыкамі.

Як паведамляецца, шэсць чалавек загінулі на месцы, яшчэ адзін памёр па дарозе ў бальніцу. Некалькі наведвальнікаў бара атрымалі раненні.

Плая-дэль-Кармэн і найбліжэйшы Канкун з'яўляюцца асноўнымі турыстычнымі напрамкамі ў Мексіцы, аднак у апошні час там назіраецца рост выпадкаў злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. - Р -

каменціраваць
Мун Чжэ Ін спадзяецца на канкрэтны прагрэс падчас сустрэчы Кім Чэн Ына і Дональда Трампа
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040