Войскі ЗША вывядуць з Сірыі "ў належным тэмпе" - Д. Трамп
  2019-01-08 16:30:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў сёння, што ЗША будуць выводзіць войскі з Сірыі ў належным тэмпе, але ў той жа час працягнуць барацьбу з экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская Дзяржава" / ІД /.

"Мы будзем сыходзіць у належным тэмпе, у той жа час працягваць змагацца з ІД, а таксама рабіць усё астатняе, што разумна і неабходна", - паведаміў Д. Трамп у сваім "Твітэры".

Трамп таксама падкрэсліў, што яго рашэнне па Сірыі адпавядала яго першапачатковым заявам, а таксама абверг артыкул у газеце "New York Times" пра яго намеры ў Сірыі.

Старшы саветнік Д. Трампа па стратэгічных камунікацыях Мэрсэдэс Шлап заявіла ў той жа дзень, што Д. Трамп не змяніў сваёй пазіцыі па Сірыі, дадаўшы, што Пентагон падрыхтуе план бяспечнага вываду войскаў ЗША.

Рашэнне Д. Трампа аб вывадзе войскаў з Сірыі ў мінулым месяцы прывяло да супрацьстаяння ўнутры краіны і асцярогаў з боку саюзнікаў.

У цяперашні час амерыканскі ваенны кантынгент у Сірыі складае прыкладна 2 тыс. чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040