Сі Цзіньпін і прэзідэнт Джыбуці Ісмаіл Гела абмяняліся віншаваннямі з нагоды 40-годдзя ўстанаўлення дыпадносін
  2019-01-09 10:00:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Джыбуці Ісмаіл Амар Гела ў аўторак абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 40-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што сувязі паміж КНР і Джыбуці на працягу 40 гадоў з моманту ўзаемнага дыпламатычнага прызнання развіваліся ў здаровым і ўстойлівым рэчышчы, Пекін і Джыбуці разумелі і падтрымлівалі адзін аднаго ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы і ключавыя заклапочанасці бакоў, двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах было плённым. Сі Цзіньпін заявіў, што надае вялікую ўвагу развіццю адносін з Джыбуці і гатовы сумесна з І. А. Гела ўмацоўваць палітычны ўзаемадавер паміж дзвюма краінамі, паглыбляць узаемадзеянне ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", увасабляць у жыццё вынікі пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, няўхільна выводзіць на новы ўзровень развіцця адносіны стратэгічнага партнёрства паміж КНР і Джыбуці.

І. А. Гела заявіў, што задаволены паспяховым развіццём двухбаковых сувязяў за апошнія 40 гадоў. Паводле яго слоў, Джыбуці шчыра ўдзячная за дапамогу і падтрымку, што аказваецца ўрадам КНР, і мае намер захаваць цвёрдую прыхільнасць палітыцы аднаго Кітая. Прэзідэнт падкрэсліў, што гатовы прыкладаць сумесныя з Сі Цзіньпінам намаганні для садзейнічання бесперапыннаму паглыбленаму развіццю двухбаковых адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040