Брытанскі парламент на наступным тыдні правядзе галасаванне па пытанні Brexit
  2019-01-09 10:02:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі сёння пацвердзіла, што раней адкладзенае галасаванне па пагадненні аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС адбудзецца 15 студзеня ў ніжняй палаце парламента. Прадстаўнік канцылярыі паведаміў, што да 15 студзеня ў ніжняй палаце пройдуць дэбаты па пытанні Brexit.

Першапачаткова галасаванне было запланавана на 12 снежня мінулага года, але за дзень да падзеі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла аб адтэрміноўцы. Тады яна заявіла, што дэпутаты падтрымліваюць ключавыя моманты пагаднення, але па пытаннях аб мяжы з Ірландыяй пасля выхаду з ЕС захоўваюцца "сур'ёзныя і глыбокія" асцярогі. Пагадненне прадугледжвае, што Вялікабрытанія 29 сакавіка афіцыйна выйдзе са складу ЕС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040