КНДР імкнецца да дасягнення вынікаў на другой сустрэчы з кіраўніком ЗША - Кім Чэн Ын
  2019-01-10 16:02:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Працоўнай Партыі Карэі, старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што КНДР прыкладзе намаганні для дасягнення вынікаў на другой сустрэчы кіраўнікоў КНДР і ЗША, якія будуць вітацца сусветнай супольнасцю.

Пра гэта Кім Чэн Ын заявіў на перамовах з генеральным сакратаром ЦК КПК, старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якія адбыліся ў аўторак у Пекіне ў рамках візіту ў Кітай у перыяд з 7 па 10 студзеня. Гэта яго чацвёрты візіт у Кітай менш чым за год.

На перамовах Кім Чэн Ын сказаў, што ў мінулым годзе намецілася змякчэнне сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, і кітайскі бок адыграў важную ролю ў гэтым, што відавочна для ўсіх. КНДР высока ацэньвае значную ролю Кітая ў працэсе і выказвае шчырую падзяку.

КНДР працягне адстойваць пазіцыю дэнуклеарызацыі, падтрымліваць рашэнне праблемы на паўвостраве шляхам дыялогу і кансультацый, адзначыў Кім Чэн Ын.

Ён спадзяецца, што зацікаўленыя бакі надаюць увагу і будуць актыўна рэагаваць на заклапочанасці КНДР у мэтах садзейнічання ўсебаковаму вырашэнню пытання Карэйскага паўвострава на аснове агульных намаганняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040