Кітай і ЗША павінны прыкласці агульныя намаганні для дасягнення поспехаў у гандлёвых перамовах
  2019-01-11 14:11:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 студзеня ў Пекіне завяршыліся перамовы паміж Кітаем і ЗША па пытаннях гандлю на ўзроўні намеснікаў міністраў. Гэта першая двухбаковая кансультацыя для рэалізацыі дамоўленасці лідараў дзвюх краін падчас сустрэчы ў Аргентыне. Удзельнікі правялі падрабязны абмен думкамі па структурных дэталях. Сустрэча, адкладзеная на адзін дзень, заклала аснову для павелічэння ўзаемаразумення і вырашэнне пытанняў, якія прадстаўляюць агульны інтарэс.

Вырашана, што Кітай пашырыць імпарт сельгаспрадукцыі і іншыя тавары з ЗША для задавальнення попыту кітайскіх спажыўцоў на высакаякасныя прадукты і для садзейнічання развіццю эканомікі. Аднак паралельна КНР павялічвае закупкі і ў іншых краінах свету. Памер долі амерыканскіх тавараў на рынку Кітая залежыць ад іх запатрабаванасці ў краіне.

Падчас кансультацыі амерыканскі бок вылучыў шэраг так званых «структурных» пытанняў. Некаторыя з іх былі звязаны з кітайскай дзяржсістэмай, бяспекай і ідэалоіяй - падобныя абмеркаванні для Кітая недапушчальныя. Іншыя тычыліся ўсебаковага паглыблення рэформаў і адкрытасці ў КНР, гэта значыць працэсы, якія даўно праводзяцца Пекінам. Напрыклад, у справе абароны інтэлектуальнай уласнасці, Кітай, безумоўна, працягне ўзмацненне работы па яе ахове ў інтарэсах стратэгіі інавацыйнага развіцця. На днях заканадаўцы Кітая разгледзелі праект папраўкі да Закона аб патэнтах, у які ўпершыню дадалі палажэнні аб штрафных санкцыях. Змены прадугледжваюць строгае пакаранне для парушальнікаў.

Кітай, як вобразна адзначыў старшыня КНР Сі Цзіньпін, ужо ўступіў у «глыбакаводны раён» рэформы. У цяперашні час краіна знаходзіцца на важным этапе развіцця - быццам лодка, якая трапляе ў хуткую плынь, і, адначасова, падобна на чалавека, які знаходзіцца на паўдарозе ў гарах. Таму Кітай у працэсе высакаякаснага развіцця гатовы вырашыць падобныя пытанні - забяспечыць абарону інтэлектуальнай уласнасці, тэхнічнае супрацоўніцтва, доступ да рынку, нетарыфныя бар'еры. Дасягненне агульнай думкі ў ходзе перамоваў паміж Кітаем і ЗША па пытаннях гандлю на ўзроўні намеснікаў міністраў адпавядае курсу Пекіна на паглыбленне рэформаў і пашырэнне адкрытасці.

Праз 9 месяцаў пасля пачатку гандлёвых трэнняў паміж Кітаем і ЗША бакі ўсё ж дамагліся прагрэсу ў перамовах на ўзроўні намеснікаў міністраў. Важная прычына заключаецца ў тым, што абодва бакі, а таксама ўвесь свет адчулі негатыўны эфект «гандлёвай вайны».

З другой дэкады кастрычніка мінулага года індэкс амерыканскіх акцый на фондавай біржы падае. Пасіўнае сальда знешняга гандлю ЗША ў лістападзе 2018 года склала 50,5 млрд долараў, дасягнуўшы рэкорднага ўзроўню за месяц за апошнія 6 гадоў. У снежні мінулага года індэкс PMI ЗША рэзка запаволіўся да двухгадовага мінімуму. У той жа час індэкс PMI Кітая ў тым жа месяцы таксама ўпаў ніжэй за 50%.

Пакутуюць ад кітайска-амерыканскай гандлёвай вайны і канкрэтныя кампаніі. У лістападзе мінулага года амерыканская General Motors абвясціла аб закрыцці сямі заводаў па ўсім свеце. Рынкавы кошт кампаніі Apple за апошнія тры месяцы страціў больш чым 400 мільярдаў долараў ЗША, у выніку чаго кампанія значна паменшыла чаканні па выручцы ў чацвёртым квартале мінулага года. Каля 180 амерыканскіх кампаній прынялі ўдзел у першай Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе, што склала толькі трэцюю частку ад колькасці японскіх удзельнікаў. А колькасць кітайскіх кампаній на Міжнароднай выставе спажывецкіх тэхналогій у Лас-Вегасе знізілася на 20% з мінулых гадоў.

Газета «Нью-Ёрк Таймс» мяркуе, што «гандлёвая вайна» прымусіла фінансавы рынак і эканоміку ў шырокім значэнні заплаціць высокі кошт, што не можа не выклікаць трывогу. Відавочна, што канчатковае заключэнне гандлёва-эканамічнага пагадненне з'яўляецца не толькі імкненнем Кітая і ЗША, але і агульнае чаканне ўсяго свету.

Згодна з кансенсусам, дасягнутым лідарамі дзвюх краін падчас сустрэчы ў Аргенціне, у Пекіна і Вашынгтона толькі 90 дзён для вырашэння пытанняў, з якіх сорак ўжо ззаду. Перамовы на ўзроўні намеснікаў міністраў у Пекіне дамагліся прагрэсу, бакі згодныя з працягам цеснай сувязі. Гэта добры пачатак для далейшых кансультацый.

Гандлёва-эканамічныя пытанні паміж Кітаем і ЗША носяць складаны характар. Кітай прыкладае максімальныя намаганні для вырашэння рознагалоссяў з абодвух бакоў, выказваючы максімальную шчырасць. Аднак дасягненне пагаднення залежыць ад агульных намаганняў абодвух бакоў. За мінулыя 9 месяцаў кітайская эканоміка вытрымала ўсе выпрабаванні дзякуючы сваёй стойкасці і вялікаму рынку. Tesla пачала будаўніцтва свайго першага замежнага завода ў Шанхаі на гэтым тыдні, што сведчыць аб прывабнасці кітайскіх умоў. «Мы будзем няўхільна весці працу і прасоўваць высокаўзроўневыя рэформы, пашыраючы адкрытасць» - гэта ўжо не лозунг, а рашучасць Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040