Дзяржсакратар ЗША раскрытыкаваў блізкаўсходнюю палітыку экс-прэзідэнта Б. Абамы
  2019-01-11 16:01:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея падчас выступлення з трыбуны Амерыканскага ўніверсітэта ў Каіры раскрытыкаваў палітыку экс-прэзідэнта ЗША Барака Абамы па Блізкім Усходзе і заклікаў да стварэння стратэгічнага саюза па барацьбе з тэрарызмам і супрацьдзеянні "іранскай пагрозе". Ён адзначыў, што адміністрацыя Б.Абамы сур'ёзна недаацэньвае экстрэмізм, і амерыканская адсутнасць на Блізкім Усходзе ў тыя гады непасрэдна прывяла да распаўсюджання тэрарызму ў гэтым рэгіёне. Ён заявіў, што да завяршэння барацьбы з тэрарызмам ЗША не выйдуць з гэтага рэгіёна і працягнуць намаганні для знішчэння экстрэмісцкай групіроўкі "Ісламская дзяржава" і тэрарызму ў іншых праявах.

Паводле яго слоў, ЗША не будуць скарачаць свае намаганні па прадухіленні спроб Ірана пашырыць свой уплыў на Блізкім Усходзе. "Дзеючыя амерыканскія эканамічныя санкцыі супраць Ірана з'яўляюцца самымі сур'ёзнымі ў гісторыі. Калі іранскія ўлады не зменяць сваёй палітыкі, якая прадстаўляе пагрозу для Злучаных Штатаў і міжнароднай супольнасці, то гэтыя санкцыі стануць яшчэ больш моцнымі", -- сказаў ён. М.Пампея таксама паведаміў, што адміністрацыя Дональда Трампа ўсталёўвае новыя дыпламатычныя і эканамічныя сувязі з блізкаўсходнімі краінамі і прыкладае намаганні па стварэнні стратэгічнага саюза ў мэтах умацавання энергетычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

М.Пампея 8 студзеня пачаў візіт у Іарданію, Егіпет і Саудаўскую Аравію. 9 студзеня ён нечакана наведаў Ірак, які не ўваходзіў у план яго паездкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040