"Чан'э-4" перадаў на Зямлю панарамныя здымкі месячнай паверхні
  2019-01-11 17:35:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі зонд "Чан'э-4" зрабіў панарамныя здымкі месячнай паверхні пасля здзяйснення першай у гісторыі мяккай пасадкі на адваротным баку натуральнага спадарожніка нашай планеты.

Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне Кітая ў пятніцу апублікавала 360-градусныя панарамныя фатаграфіі, зробленыя усталяванай на верхняй частцы пасадачнай платформы "Чан'э-4" камерай. Выявы адпраўлены на Зямлю пры дапамозе спадарожніка-рэтранслятара "Цюэцяа", запуск якога адбыўся ў траўні 2018 года. "Цюэцяа", які прызначаны для забеспячэння сувязі "Чан'э-4" з Зямлёй, перамяшчаецца вакол кропкі гравітацыйнай раўнавагі Зямлі і Месяца L2 (адна з кропак Лагранжа), размешчанай на адлегласці каля 455 тыс. км ад Зямлі. На аснове здымкаў праведзены папярэдні аналіз характарыстык ландшафту і рэльефу вакол пасадачнага модуля.

"Чан'э-4" у мінулы чацвер у 10:26 па пекінскім часе здзейсніў мяккую пасадку ў раёне кратэра Карман у паўднёвым паўшар'і Месяца. Ноччу таго ж дня месяцаход "Юйту-2" пакінуў свае першыя сляды на нябачным баку натуральнага спадарожніка нашай планеты. Месяцаход знаходзіўся ў спячым рэжыме сем дзён у сувязі з павышэннем тэмпературы на месячнай паверхні да 100 градусаў Цэльсія і прыступіў да працы толькі ў чацвер. Зараз пасадачны модуль, месяцаход і спадарожнік-рэтранслятар працуюць у штатным рэжыме, праінфармавалі ў ведамстве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040