Колькасць загінуўшых ад выбуху ў парыжскай пякарні ўзрасла да 4-х чалавек
  2019-01-14 15:09:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жанчына, якая раней была абвешчана прапаўшай без вестак, была знойдзена мёртвай на наступны дзень пасля выбуху бытавога газу ў будынку ў цэнтры Парыжа. Французскія выратавальнікі вынялі з-пад абломкаў цела загінуўшай, паведаміла радыёстанцыя "Франс Энфо" са спасылкай на пракуратуру Парыжа. Са смерцю 28-гадовай жанчыны, якая жыла ў падарваным доме, колькасць загінуўшых павялічылася да 4-х чалавек. Учора паведамлялася аб трох загінуўшых: двух пажарных і турысткі з Іспаніі.

Магутны выбух, выкліканы уцечкай газу, адбыўся ўчора каля 09:00 па мясцовым часе ў пякарні на вуліцы Трэвіза ў дзявятай акрузе Парыжа, у адным з галоўных гандлёвых раёнаў французскай сталіцы. Паводле даных МУС Францыі, па меншай меры 47 чалавек пацярпелі, 10 з іх атрымалі сур'ёзныя раненні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040