На кітайскім рынку кукурузы чакаецца далейшае пашырэнне разрыву паміж попытам і прапановай
  2019-01-14 16:23:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР прагназуе далейшае пашырэнне разрыву паміж попытам і прапановай на ўнутраным рынку кукурузы ў перыяд з кастрычніка 2018 года па верасень 2019 года.

Аб'ём вытворчасці кукурузы за гэты адрэзак часу, як чакаецца, скароціцца на 0,7 прац. да 257 млн тон у гадавым вымярэнні, а аб'ём спажывання пры павелічэнні на 5,5 прац. дасягне 285 млн тон, як вынікае з дакладу Кітайскага камітэта па перспектывах развіцця сельскай гаспадаркі, кансультатыўнага органа пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскія спраў.

У прыватнасці, чакаецца павелічэнне спажывання кармавой кукурузы на 3,5 прац. у гадавым вылічэнні да 178 млн тонаў, у той час як прамысловае спажыванне кукурузы можа вырасці на 12,7 прац. у гадавым выражэнні да 84,5 млн. тон.

У перыяд з кастрычніка 2017 года па верасень 2018 года года аб'ём вытворчасці кукурузы ў Кітаі дасягнуў 259 млн тон, знізіўшыся на 1,7 прац. супраць узроўню за той жа перыяд годам раней. У той жа час аб'ём спажывання вырас на 4,4 прац. да 270 млн тон.

Паводле даных дакладу, за гэты перыяд чысты імпарт кукурузы ў Кітай склаў 3,45 млн тон.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040