ЗША і Катар падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пашырэнні базы ВПС ЗША
  2019-01-14 16:25:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея і яго катарскі калега шэйх Мухамед бен Абдэль Рахман Аль Тані сёння падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пашырэнні і рэканструкцыі базы ВПС ЗША Эль-Удэйд.

Эль-Удэйд - найбуйнейшая ваенная база ЗША на Блізкім Усходзе, у якой раскватараваны 10 тыс. вайскоўцаў ЗША, а таксама баявая авіяцыя і самалёты забеспячэння.

На сумеснай прэс-канферэнцыі М. Пампея сказаў: "Мы становімся больш моцнымі, калі працуем разам. Рознагалоссі паміж краінамі, якія аб'ядноўвае адзіная мэта, ніколі не дапамагаюць".

Гэтыя словы тычыліся байкота Катара Саудаўскай Аравіяй, Бахрэйнам, ААЭ і Егіптам.

Раней у гэтым месяцы былы кіраўнік Цэнтральнага камандавання ЗША Энтані Зіні адмовіўся ад пасады спецыяльнага прадстаўніка па ўрэгуляванні рознагалоссяў.

"Ад'езд г-на Зіні ніякім чынам не адлюстроўвае змяненняў у намаганнях ЗША на Блізкім Усходзе, нашай стратэгіі або нашых абавязальніцтваў у рэгіёне", - сказаў М. Пампея. "Гэта быў час для змен. Ён прыняў рашэнне рухацца далей, але пазіцыя ЗША застанецца нязменнай".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040