Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Фінляндыі
  2019-01-15 10:11:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нііністэ. Сі Цзіньпін паказаў, што бакам неабходна цвёрда прытрымлівацца прынцыпаў узаемапавагі і ўзаемадаверу, паважаць шлях развіцця, абраны процілеглым бокам, прымаць пад увагу карэнныя інтарэсы адзін аднаго. Выкарыстоўваючы інавацыі ў якасці рухаючай сілы, варта асвойваць новыя сферы практычнага супрацоўніцтва. Кітай мае намер паглыбляць супрацоўніцтва з Фінляндыяй у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Неабходна ў поўнай меры выкарыстаць перавагі такога праекта, як міжнародная сетка чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа, для стымулявання двухбаковага гандлю і наладжвання трохбаковага супрацоўніцтва; у рамках праекта па асваенні арктычнага марскога маршруту выяўляць магчымасці кааперацыі для сумеснага будаўніцтва "лядовага Шаўковага шляху" і садзейнічання транспартнай узаемазвязанасці Азіі і Еўропы. Належыць умацоўваць гуманітарныя абмены. Сі Цзіньпін адзначыў, што разам з С.Нііністэ дасць старт Кітайска-фінскаму году зімовых відаў спорту, і выказаў спадзяванне, што бакі прадэманструюць узор супрацоўніцтва ў зімовым спорце. Варта сумесна садзейнічаць рэформе глабальнага кіравання, умацоўваць кааперацыю ў міжнародных справах, абараняць сістэму шматбаковага свабоднага гандлю, ажыццяўляць Парыжскае пагадненне па клімаце.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што КНР нязменна падтрымлівае працэс еўрапейскай інтэграцыі. Ён спадзяецца, што фінскі бок працягне адыгрываць актыўную ролю ў садзейнічанні здароваму і стабільнаму развіццю адносін паміж Кітаем і Еўропай.

С.Нііністэ заявіў аб надзвычайнай важнасці высунутай Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Пояс і шлях". Фінляндыя мае намер адынраць актыўную ролю ў больш эфектыўным спалучэнні ініцыятывы са стратэгіямі Еўрасаюза. Нііністэ паказаў, што ў рамках яго візіту ў КНР бакі абнародуюць сумесны працоўны план прасоўвання арыентаваных на будучыню фінска-кітайскіх адносін супрацоўніцтва і партнёрства новай мадэлі на перыяд 2019-2023 гадоў, і выказаў упэўненасць, што гэта надасць новы імпульс развіццю адносін паміж Фінляндыяй і Кітаем. Фінскі бок разлічвае разам з кітайскім бокам ператвараць у жыццё план дзеянняў, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ў такіх сферах, як гандаль, інавацыі, экалогія, турызм, арктычныя пытанні, нарошчваць гуманітарныя абмены, узмацняць кааперацыю у спорце і асабліва ў яго зімовых відах. Фінляндыя высока ацэньвае актыўную ролю Кітая ў міжнародным супрацоўніцтве па супрацьдзеянні змене клімату, абароне шматбаковай гандлёвай сістэмы.

Пасля цырымоніі падпісання дакументаў Сі Цзіньпін і С.Нііністэ прынялі ўдзел у цырымоніі старту Кітайска-фінскага года зімовых відаў спорту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040