Лі Кэцян заклікаў да падтрымання эканамічнага росту ў разумных межах
  2019-01-15 10:48:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкласці намаганні да забеспячэння эканамічнага росту ў разумных межах. На плянарным пасяджэнні Дзяржсавета, на якім абмяркоўваўся папярэдні варыянт справаздачы аб рабоце ўрада і аналізавалася эканамічная праца ў першым квартале 2019 года, ён заявіў, што ў новым годзе Кітай апынецца ў больш складаных умовах развіцця, выклікі і ціск на эканоміку паставяць перад кітайскім урадам цяжкія задачы.

Урад будзе імкнуцца да абнаўлення і паляпшэння макрарэгулявання, не звяртаючыся да масіўнага эканамічнага стымулявання, падкрэсліў Лі Кэцян. Ён паказаў, што Кітай будзе падтрымліваць эканамічны рост у разумных межах шляхам узважанага, мэтанакіраванага і дакладнага рэгулявання, процідзейнічаць ціску на эканоміку палітыкай рэформаў і адкрытасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040