У Кітаі ўдакладнілі дату запуску "Чан'э-5" для дастаўкі на Зямлю грунту з паверхні Месяца
  2019-01-15 10:50:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працягне развіваць праграму месячных даследаванняў, і запуск касмічнага апарата "Чан'э-5" адбудзецца да канца 2019 года. Пра гэта заявіў у панядзелак намеснік кіраўніка Дзяржаўнага касмічнага ўпраўлення Кітая У Яньхуа на канферэнцыі, арганізаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

Кітай паставіў задачу асвоіць тэхналогіі вяртання касмічнага апарата з Месяца. Палёт зонда "Чан'э-5", асноўнай місіяй якога стане збор грунту на паверхні спадарожніка нашай планеты і вяртанне на Зямлю, чакаецца да і пасля канца 2019 года, праінфармаваў ён. Калі "Чан'э-5" зробіць пасадку на паверхні Месяца і вернецца на Зямлю з узорамі грунту, то гэта будзе азначаць завяршэнне кітайскай трохэтапнай праграмы даследаванняў, адзначыў У Яньхуа.

У Яньхуа паведаміў, што Кітай запусціць зонды "Чан'э-6" і "Чан'э-7" з мэтай даследавання Месяца ў палярных раёна. Кітай таксама вызначыць больш доўгатэрміновыя задачы ў рамках праекта "Чан'э-8", уключаючы стварэнне месячнай навукова-даследчай базы, прымяненне 3D-тэхналогій і г.д. Апроч таго, Кітай да 2030 года запусціць праграму даследавання Марса, астэроідаў і Юпітэра. У прыватнасці, першая даследчая місія на чырвоную планету стартуе ўжо ў 2020 годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040