У 2018 годзе Кітай паставіў рэкорд па аб'ёме прыцягнутых замежных інвестыцый
  2019-01-15 14:36:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе аб'ём фактычна рэалізаваных у Кітаі замежных інвестыцый склаў 885,61 млрд юаняў пры павелічэнні на 0,9 працэнта ў гадавым вымярэнні, па гэтым паказчыку Кітай паставіў новы рэкорд.

Паводле слоў кіраўніка аддзела замежных інвестыцый Мінкамерцыі Тан Вэньхуна, у мінулым годзе быў адзначаны хуткі рост прыцягнення замежных інвестыцый у сектары апрацоўчай прамысловасці. У студзені-снежні аб'ём фактычна асвоеных замежных інвестыцый вырас на 20,1% у гадавым вылічэнні і склаў 30,6% агульнага аб'ёму прыцягнутых замежных інвестыцый. У прыватнасці, рост гэтага паказчыка ў высокатэхналагічнай апрацоўчай прамысловасці склаў 35,1%.

Паскораны рост замежных інвестыцый быў зарэгістраваны таксама ў цэнтральных і заходніх раёнах краіны. У 2018 годзе аб'ём прытоку ў цэнтральныя раёны замежных інвестыцый павялічыўся на 15,4%, у заходнія раёны -- 18,5%.

Паводле даных Мінкамерцыі, у 2018 годзе было зарэгістравана амаль 1700 праектаў з дагаворнай сумай замежных інвестыцый у больш чым 50 млн долараў кожны, колькасць такіх праектаў павялічылася на 23,3%. Была адзначана спрыяльная тэндэнцыя росту фактычных капіталаўкладанняў у Кітай яго асноўных інвестараў. У 2018 годзе аб'ём інвестыцый з Сінгапура, Японіі, Вялікабрытаніі і ЗША вырас у гадавым выразе на 8,1, 13,6, 150,1 і 7,7 працэнта адпаведна. Прыток інвестыцый з краін уздоўж "Пояса і шляху" прадэманстраваў рост на 13,2%.

Леташняя сітуацыя тлумачыцца прыняццем кітайскім урадам серыі мер на аснове складаных вонкавых абставінаў, якія ўключаюць пашырэнне доступу замежных інвестыцый да рынку, абарону правоў і інтарэсаў замежных інвестараў, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату і прасоўванне распрацоўкі закона аб замежных інвестыцыях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040