Забастоўкі ў 8 аэрапортах Германіі закрануць 220 тыс. пасажыраў
  2019-01-15 17:05:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нямецкі прафсаюз работнікаў сферы паслуг у панядзелак заклікаў правесці страйк супрацоўнікаў службаў бяспекі васьмі аэрапортаў краіны, што закране 220 тыс. пасажыраў.

Як паведамілі ў прафсаюзе, новы раўнд забастовак пачнецца ў аўторак у аэрапортах Франкфурта, Мюнхена, Гамбурга, Гановера, Брэмена, Лейпцыга/Галле, Дрэздэна і Эрфурта. Паводле падлікаў Асацыяцыі федэральных аэрапортаў Германіі / ADV /, па меншай меры 220 тыс. пасажыраў сутыкнуцца з адменай або затрымкай рэйсаў.

Адзначаецца, што прафсаюз дамагаецца павышэння зарплаты 23 тыс. супрацоўнікаў службаў бяспекі аэрапортаў да 20 еўра ў гадзіну. Бакі правялі 4 раўнда перамоваў, але не змаглі дасягнуць дамоўленасці. Абмеркаванне дадзенага пытання будзе працягвацца 23-24 студзеня. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040