Пасяджэнні ў рамках 32-га саміту Афрыканскага саюза пачаліся ў Адыс-Абебе
  2019-01-16 16:57:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў пры Афрыканскім саюзе (АС) у аўторак правёў пасяджэнне ў штаб-кватэры арганізацыі ў Адыс-Абебе, што азнаменавала пачатак шэрагу нарад у рамках 32-га саміту АС.

Яны, галоўным чынам, будуць прысвечаны абмеркаванню праблем бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб у Афрыцы, а таксама іх вяртання на радзіму. Нарады працягнуцца да лютага. У прыватнасці, пасяджэнне Камітэта пастаянных прадстаўнікоў пройдзе 15-16 студзеня, пасяджэнне Выканаўчага савета АС - 7-8 лютага, сустрэча лідараў краін-членаў АС - 10-11 лютага.

У склад Афрыканскага саюза ўваходзяць 55 краін. Саміт АС праводзіцца два разы на год.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040