МЗС КНР: Кітай заклікаў Канаду адмовіцца ад безадказных выказванняў адносна судовых прысудаў у Кітаі
  2019-01-16 17:45:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае канадскі бок не рабіць безадказных выказванняў адносна рашэнняў судовых інстанцый краіны. Так афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у аўторак на прэс-канферэнцыі пракаментавала словы прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо аб вынесеным кітайскім судом смяротным прысудзе канадскаму грамадзяніну Роберту Лойду Шеленбергу.

Раней паведамлялася, што арыштаваны ў КНР па справе аб наркагандлі грамадзянін Канады Роберт Лойд Шеленберг быў прыгавораны да смяротнага пакарання. Падсудны быў прызнаны вінаватым у кантрабандзе больш за 220 кг метамфетаміну. Пасля гэтага прэм'ер-міністр Канады заявіў, што Кітай дапусціў самавольства ў судовым рашэнні.

Адпаведная інфармацыя пра гэтую справу, апублікаваная судом сярэдняй ступені горада Далянь, пэўная і дэталёвая, адзначыла Хуа Чуньін, падкрэсліўшы, што факты і доказы кантрабанды наркотыкаў канадцам, прад'яўленыя кітайскім грамадскім абвінаваўцам, ясныя і дакладныя.

Злачынствы, якія тычацца наркотыкаў, ва ўсім свеце прызнаныя цяжкімі злачынствамі, тояць у сабе небяспечны ўплыў на грамадства. Розныя краіны вядуць барацьбу з такімі злачынствамі, і Кітай не з'яўляецца выключэннем, сказала Хуа Чуньін. "Адпаведным асобам з канадскага боку не хапае самых малых уяўленняў аб вяршэнстве закона. Мы выказваем у гэтай сувязі сур'ёзную незадаволенасць", - заявіла дыпламат.

"Мы заклікаем канадскі бок паважаць вяршэнства права, а таксама судовы суверэнітэт КНР, выправіць свае памылкі і спыніць рабіць безадказныя заявы", - рэзюмавала яна.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040