Новыя перамовы па пагадненні аб Brexit недапушчальныя
  2019-01-17 16:00:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новыя перамовы па Brexit недапушчальныя, ФРГ працягвае намаганні, накіраваныя на садзейнічанне ўзгодненаму выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. Пра гэта ў сераду ў камітэце Бундэстага па знешняй палітыцы заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, словы якой цытуе агенцтва ДПА.

Кіраўнік урада адзначыла, што выступае супраць новых перамоваў па Brexit, Лондану неабходна самастойна знайсці рашэнне, а знешні свет не павінен аказваць на яго ціск. На яе думку, у ЕС і Вялікабрытаніі яшчэ ёсць час для перамоваў пра будучыню двухбаковых адносін.

Перад сустрэчай з парламентарыямі А. Меркель заявіла прэсе, што вельмі шкадуе з-за таго, што Палата абшчын брытанскага парламента адхіліла пагадненне па Brexit. Па словах канцлера, Германія стараецца мінімізаваць шкоду ад Brexit і працягвае працаваць над узгодненым выхадам Вялікабрытаніі з ЕС, але гатовая і да няўзгодненага. Берлін і ЕС чакаюць далейшых крокаў Лондана, дадала яна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040