Аптымізм амерыканскага бізнесу наконт эканамічных перспектыў зніжаецца - ФРС ЗША
  2019-01-17 16:22:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд з пачатку снежня 2018 года па пачатак студзеня 2019 года аптымізм амерыканскага бізнесу з нагоды будучага эканомікі знізіўся, нягледзячы на яе ўмеранае пашырэнне. Пра гэта гаворыцца ў "Бэжавай кнізе" Федэральнай рэзервовай сістэмы (ФРС) ЗША, апублікаванай у сераду.

У дакладзе паведамляецца, што эканамічная актыўнасць у ЗША ў цэлым умерана пашыраецца, аднак у большасці раёнаў замарудзілася развіццё апрацоўчай прамысловасці, асабліва аўтамабілебудавання і энергетыкі.

Як гаворыцца ў "Бэжавай кнізе", перспектывы росту эканомікі ў цэлым з'яўляюцца станоўчымі, аднак аптымізм бізнесу зніжаецца з-за ўзмацнення валацільнасці фінансавага рынку, павышэння кароткатэрміновай працэнтнай стаўкі, зніжэння коштаў на энерганосьбіты і павышэння ўзроўню нявызначанасці ў гандлёвай і палітычнай сферах.

Старшыня ФРС Джэром Паўэл 10 студзеня заявіў, што рызыкі эканамічнай рэцэсіі ў ЗША цяпер не павялічваюцца.

"Бэжавая кніга" - аналітычны агляд ФРС ЗША, які публікуецца восем разоў на год на падставе справаздач 12 рэгіянальных рэзервовых банкаў, якія ўваходзяць у яе склад.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040