Вывяржэнне вулкана адбылося на востраве Куцінаэрабу на паўднёвым захадзе Японіі
  2019-01-17 16:44:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вывяржэнне вулкана адбылося на востраве Куцінаэрабу ў прэфектуры Кагасіма на паўднёвым захадзе Японіі.

Як паведамляе Японскае метэаралагічнае агенцтва, вывяржэнне зафіксавана сёння ў 09:19 па мясцовым часе. Мясцовым жыхарам і турыстам рэкамендавана захоўваць асцярожнасць і чакаць дадатковай інфармацыі. Па даных тэлеканала NHK, вывяржэнні на востраве адбываліся перыядычна з кастрычніка мінулага года, 18 снежня назіралася выбуховае вывяржэнне. Японскае метэаралагічнае агенцтва заклікала тых, хто знаходзіцца паблізу ад Куцінаэрабу, надаваць увагу далейшай вулканічнай актыўнасці ў гэтым раёне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040