У выніку пажару і выбуху ў кампусе ўніверсітэта ў Францыі пацярпелі тры чалавекі
  2019-01-18 15:57:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер на даху будынка ў кампусе ўніверсітэта "Ліён 1" у горадзе Ліён на паўднёвым усходзе Францыі ўспыхнуў пажар і прагрымеў выбух, у выніку чаго пацярпелі па меншай меры тры чалавекі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ. Як паведамляецца, выбух прагрымеў у будынку ўніверсітэта каля 09:00, пасля чаго пачаўся моцны пажар. На прадастаўленым мясцовымі СМІ відэа бачна, як над будынкам падымаецца густы чорны дым.

Універсітэт "Ліён 1" у сваім афіцыйным акаўнце ў сацсетках заявіў, што ў момант выбуху на даху будынка ішлі рамонтныя работы. Выбухнуў газавы балон. Мясцовая пажарная служба, паліцыя і супрацоўнікі хуткай дапамогі прыбылі на месца здарэння. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040