Восем чалавек загінулі ў выніку выбуху ў паліцэйскай акадэміі ў Калумбіі
  2019-01-18 16:01:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У паліцэйскай акадэміі на поўдні сталіцы Калумбіі ў чацвер адбыўся выбух замініраванага аўтамабіля, у выніку восем чалавек загінулі, дзясяткі атрымалі раненні.

Як паведамляюць калумбійскія СМІ, выбух адбыўся ў чацвер прыкладна ў 09:30 у школе паліцыі. Па словах відавочцы, аўтамабіль, начынены выбухоўкай, урэзаўся ў сцяну будынка. За некалькі хвілін да выбуху ў школе завяршылася цырымонія павышэння па службе, таму не выключаецца, што гэта быў мэтанакіраваны тэракт. Параненыя былі шпіталізаваны. Асоба злачынцы ўсталявана.

Прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке заявіў, што народ краіны рашуча выступае супраць тэрарызму, і краіна не схіліцца перад гвалтам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040