МЗС КНР заклікае заканадаўцаў ЗША спыніць неабгрунтаваны ўціск кітайскіх прадпрыемстваў
  2019-01-18 16:35:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча выступае супраць злоўжывання ЗША так званымі мерамі экспартнага кантролю і ўмяшання амерыканскага боку ў нармальны міжнародны гандаль і супрацоўніцтва, якія разгортваюць прадпрыемствы. Кітай заклікае заканадаўцаў ЗША, якія маюць дачыненне, спыніць неабгрунтаваны ўціск кітайскіх прадпрыемстваў і разгляд адпаведнага законапраекта. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у чацвер на чарговай прэс-канферэнцыі.

Было зададзенае пытанне: некаторыя заканадаўцы ЗША вылучылі законапраект, які прадугледжвае забарону на экспарт камплектуючых кітайскім кампаніям Huawei, ZTE і іншым кітайскім тэлекамунікацыйным кампаніям, якія нібыта парушаюць закон ЗША аб санкцыях і законапраект аб экспартным кантролі. Як гэта пракаментуе кітайскі бок?

Дзеянні сенатараў ЗША дэманструюць крайнюю пыху і фанабэрыю некаторых асоб амерыканскага боку, якім разам з гэтым не хапае ўпэўненасці ў сабе. Увесь свет ясна бачыць сапраўдныя намеры ЗША, накіраваныя на ўціск і блакаванне высокатэхналагічных кампаній Кітая разнастайнымі прыёмамі з дапамогай дзяржапарату, сказала Хуа Чуньін.

"Мы настойліва заклікаем заканадаўцаў ЗША зрабіць больш у інтарэсах ўзаемадаверу і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі", - адзначыла кітайскі дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040