Кітай захоўвае аптымізм у пытанні знешнегандлёвага росту у 2019 годзе - Мінкамерцыі
  2019-01-18 17:12:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай захоўвае ўпэўненасць у здольнасці ў 2019 годзе падтрымліваць стабільны знешнегандлёвы рост, паляпшаючы яго якасць, нягледзячы на ўзрослую знешнюю нявызначанасць. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

"Развіццё знешняга гандлю Кітая застаецца на магутным і трывалым падмурку", - падкрэсліў ён.

Упэўненасць абумоўлена структурнай рэформай прапановы, што паглыбляецца, аптымізацыяй структуры знешняга гандлю і ўзмацненнем унутранага імпульсу росту, адзначыў Гаа Фэн.

Мінкамерцыі абнародавала пералік 30 ключавых рынкаў для пашырэння знешняга гандлю ў 2019 годзе. Кітай будзе актыўна выкарыстоўваць патэнцыял эканомік, што развіваюцца, і эканомік з пачатковым рынкам, звязаных з ініцыятывай "Пояс і шлях", і адначасова працягне асвойваць традыцыйныя рынкі развітых краін.

Па словах Гаа Фэна, міністэрства акажа больш падтрымкі прадпрыемствам у дыверсіфікацыі гандлёвага рынку, уключаючы меры гандлёвага стымулявання, паслугі ў галіне грамадскай інфармацыі і ўрадавыя інстытуцыйныя гарантыі.

"Мы задзейнічаем больш мэтавых і аператыўных мер, каб дапамагчы знешнегандлёвым кампаніям ператварыць выклікі ў магчымасці і дамагчыся інавацыйнага развіцця", - сказаў Гаа Фэн.

Каментуючы скарачэнне росту кітайскай знешняга гандлю ў снежні, ён адзначыў, што ў чацвёртым квартале рост заставаўся ў разумных межах, нягледзячы на месячнае ваганне.

"Ваганне ў асноўным было выклікана паніжаным попытам на міжнародным рынку і высокім паказчыкам папярэдняга года", - удакладніў Гаа Фэн.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2018 годзе аб'ём імпарту і экспарту КНР усталяваў гістарычны рэкорд у 30,51 трлн юаней / каля 4,5 трлн долараў ЗША /, гадавы рост склаў 9,7 працэнта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040