Кітай будзе стымуляваць спажыванне для падтрымкі эканомікі
  2019-01-21 11:53:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая распрацавалі пакет мер для стымулявання спажывання ў рамках намаганняў па падтрымцы эканомікі.

У бягучых умовах "усё больш відавочнай становіцца роля аптымізацыі прапановы на рынку і стымулявання спажывання насельніцтва для эфектыўнага пераадолення сыходнага трэнду ў эканоміцы і захавання стабільнага росту", гаворыцца ў дакуменце па выніках міжведамаснай нарады Дзяржаўнага камітэта КНР па справах развіцця і рэформаў, Міністэрства камерцыі і Дзяржаўнага ўпраўлення па рэгуляванні рынку, якая прайшла ў пятніцу.

"У цэлым кітайская эканоміка функцыянуе стабільна, але стабільнасць суправаджаецца зменамі, а змены - турботай, калі складаным і сур'ёзным застаецца знешняе асяроддзе і расце нявызначанасць", - адзначаецца ў дакуменце.

На нарадзе было заяўлена аб мэтазгоднасці стымулявання спажывання аўтамабіляў і бытавой тэхнікі з улікам мясцовых умоў, забяспечваючы больш шырокую падтрымку палітычнымі ўстаноўкамі там, дзе гэта дазваляюць умовы, каб задаволіць попыт людзей на "зялёныя" і "разумныя" аўтамабілі і бытавыя электрапрыборы.

Як вынікае з дакумента, спажыванне ў вёсцы будзе палепшана якасна разам з пашырэннем патэнцыялу, у прыватнасці, будуць прыняты меры па падтрымцы збыту якасных прамысловых тавараў у сельскай мясцовасці.

Прапанова тавараў і паслуг высокай якасці будзе павялічана, а таксама будзе павышана спажывецкая здольнасць насельніцтва за кошт такіх мераў, як увядзенне спецыяльных індывідуальных падатковых вылікаў.

Акрамя гэтага, спажывецкі клімат зробяць больш спрыяльным праз паляпшэнне інфраструктуры і ўдасканаленне сістэмы абароны правоў спажыўцоў. Таксама гаворыцца пра заахвочванне інавацый у сектары рознічнага гандлю.

На нарадзе таксама ішла гаворка аб неабходнасці забеспячэння стабільнасці прапановы на рынку і цэн падчас надыходзячага свята Вясны - традыцыйнага кітайскага Новага года па месяцовым календары - калі чакаецца рост спажывецкіх выдаткаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040