Колькасць ахвяр выбуху на трубаправодзе ў Мексіцы ўзрасла да 79 чалавек
  2019-01-21 11:56:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 79 чалавекі загінулі, яшчэ 81 атрымалі раненні ў выніку выбуху на бензаправодзе, што адбыўся ў пятніцу ў штаце Ідальга ў цэнтральнай частцы Мексікі. Пра гэта сёння заявіў міністр аховы здароўя Мексікі Хорхе Алькасер.

"Яшчэ ёсць пацыенты, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы - апёкі больш за 80 прац. цела", - заявіў міністр на прэс-канферэнцыі, на якой таксама прысутнічаў прэзідэнт краіны Андрэс Мануэль Лопес Абрадор.

Л. Абрадор, які ўступіў на пасаду прэзідэнта Мексікі 1-га снежня 2018 года, на прэс-канферэнцыі заявіў, што яго ўрад не адступіць ад мер, прынятых у канцы мінулага года для барацьбы з крадзяжом паліва.

"Мы не збіраемся здавацца, і я прыношу прабачэнні людзям, калі гэтыя меры прывядуць да ахвяраў, стратаў і нязручнасцяў", - сказаў прэзідэнт Мексікі Л. Абрадор.

Нагадаем, што выбух і пажар пасля яго адбыліся ў пятніцу каля 07:00 па мясцовым часе ля бензаправода ў раёне Тлаўэлільпан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040