На паўночным усходзе Малі невядомыя атакавалі міратворцаў, 8 чалавек загінулі
  2019-01-21 16:21:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з паведамленнем з Бамака, Шматпрофільная комплексная місія ААН па стабілізацыі ў Малі / МІНУСМА / сёння апублікавала камюніке, у якім пацвердзіла, што ў выніку нападу невядомых на міратворцаў сёння блізу горада Агуелхок на паўночным усходзе Малі загінулі восем чалавек.

У паведамленні гаворыцца, што баевікі на машынах наблізіліся да міратворцаў і атакавалі. Нягледзячы на тое, што вайскоўцы адбілі напад, восем міратворцаў загінулі, многія атрымалі раненні.

МІНУСМА ў дакладзе падкрэсліла, што міратворцы ліквідавалі большасць баевікоў і гналі астатніх.

У цяперашні час не паведамляецца грамадзянства загінуўшых, але вядома, што атрад вайскоўцаў быў з Чада.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040