Майкл Пампея правёў тэлефонныя размовы з кіраўнікамі МЗС Японіі і Рэспублікі Карэя па праблеме КНДР
  2019-01-22 10:56:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея ў панядзелак правёў тэлефонныя размовы з міністрам замежных спраў Японіі Таро Кона і кіраўніком МЗС Рэспублікі Карэя Кан Ген Хвой. Бакі абмеркавалі праблему КНДР. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка прэс-службы Дзярждэпартамента Роберт Паладзіна.

Паводле яго слоў, М. Пампея абмеркаваў з Таро Кона план далейшых кантактаў з Пхеньянам. А ў размове з паўднёвакарэйскай калегай яны абмяняліся інфармацыяй аб кантактах з КНДР.

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 18 студзеня правёў у Белым доме сустрэчу з намеснікам старшыні Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі / ЦК ТПК / Кім Ён Чхолем, які прыбыў з візітам. Пасля гэтага Белы дом абвясціў, што другая сустрэча лідараў ЗША і КНДР адбудзецца ў канцы лютага. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040