ВУП Кітая на душу насельніцтва наблізіўся да 10 тыс. долараў
  2019-01-22 15:31:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як вынікае з даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, ВУП Кітая па выніках 2018 года перавысіў 90 трлн юаняў і з пералікам па сярэднім валютным курсе дасягнуў 13,6 трлн долараў ЗША. Зыходзячы з таго, што па стане на канец 2018 года колькасць насельніцтва на мацерыковай частцы Кітая склала 1 млрд 395 млн 380 тыс. чалавек, то сярэднедушавы ВУП краіны наблізіўся да адзнакі ў 10 тыс. долараў. Дацэнт інстытута "Гуанхуа" пры Пекінскім універсітэце Янь Сэ назваў гэты паказчык вяхой у эканамічным развіцці краіны, якая азначае ўступленне Кітая ў шэрагі краін з сярэднім і высокім узроўнем даходаў насельніцтва.

У адпаведнасці з міжнародным стандартам, у краінах з высокім узроўнем даходаў насельніцтва сярэднедушавы ВУП павінен дасягаць 12-15 тыс. долараў. "Кітай мае самую маштабную па колькасці і самую хуткарослую ў свеце катэгорыю насельніцтва з сярэднім узроўнем даходаў", -- адзначыў кіраўнік Дзяржстата Нін Цзічжэ. Паводле яго даных, на канец 2017 года колькасць гэтай катэгорыі насельніцтва ў Кітаі перавысіла 400 млн чалавек і можа яшчэ павялічыцца па выніках 2018 года. На гэтым фоне пераадоленне "пасткі сярэдняга даходу" стала адной з неабходных задач, прадугледжаных у 13-й пяцігадовай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая.

Як адзначыў Янь Сэ, у некаторых лацінаамерыканскіх краінах сярэднедушавы ВУП складае 10 тыс. долараў, аднак яны ўсё яшчэ знаходзяцца ў "пастцы сярэдняга даходу". Толькі калі краіна ў сілах забяспечыць устойлівы рост эканомікі і працягла захоўваць сярэднедушавы ВУП на высокім узроўні, можна лічыць, што яна па-сапраўднаму пазбегла "пасткі сярэдняга даходу", адзначыў дацэнт. З гэтага пункту гледжання, на яго думку, Кітай павінен прыкладаць бесперапынныя намаганні для паглыблення рэформаў і адкрытасці, у асаблівасці для павышэння эфектыўнасці, стымулявання развіцця за кошт інавацый, пастаяннага павышэння якасці людскіх рэсурсаў, павышэння прамысловай канкурэнтаздольнасці праз адкрытасць і забеспячэння высакаякаснага развіцця эканомікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040