Пачалося анлайнавае браніраванне квіткоў на Сусветную выставу садова-паркавага мастацтва
  2019-01-22 15:32:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стартаваў анлайн-продаж квіткоў на будучую Сусветную выставу садова-паркавага мастацтва ў прыгарадзе Пекіна. Як стала вядома, у рэжыме анлайн-браніравання прапануюцца квіткі са скідкамі. Кошт квітка складае 120 юаняў у звычайны дзень і 160 юаняў у святочны дзень і дзень адкрыцця выставы, якое адбудзецца 29 красавіка.

Акрамя таго, сістэмай ільготных білетаў будуць ахоплены асобы з абмежаванымі магчымасцямі, пажылыя людзі, дзеці, навучэнцы і вайскоўцы. З мэтай заахвочвання наведвання выставы ў вячэрні час, а таксама каб пазбегнуць наплыву наведвальнікаў у пікавыя гадзіны, арганізатары выставы прапануюць "начны абанемент", які дазваляе пакупнікам, якія ўваходзяць у зону ЭКСПА пасля чатырох дня, працягнуць свой візіт на наступны дзень.

162-дзённая ЭКСПА-2019 пройдзе з 29 красавіка па 7 кастрычніка ля падножжа Вялікай кітайскай сцяны ў пекінскім паўночна-ўсходнім прыгарадзе Яньцін. На выставе будуць прадэманстраваны найноўшыя дасягненні ў сферы кветкаводства, вырошчвання садавіны і гародніны. Удзел у выставе пацвердзілі 110 краін і міжнародных арганізацый, а таксама звыш 120 няўрадавых экспанентаў. Па гэтым паказчыку Сусветная выстава садова-паркавага мастацтва-2019 апярэдзіла папярэднія падобныя мерапрыемствы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040