На ўсходзе Кітая створаны 5G-парк
  2019-01-22 15:51:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Парк інавацый", заснаваны на тэхналогіі 5-га пакалення, адкрыўся ў горадзе Ханчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая.

Парк, размешчаны ў будучым навукова-тэхналагічным гарадку г. Ханчжоу, з'яўляецца першым у Кітаі паркам, цалкам пакрытым сеткай 5G, і дае ўмовы для даследавання дадзенай тэхналогіі.

Першая чарга праекта займае плошчу 100 тыс. кв.м. Чакаецца, што да 2025 года гэты парк стане вядомым цэнтрам распрацоўкі і прымянення тэхналогіі 5G.

У цырымоніі адкрыцця парку, якая адбылася на данях у будучым навукова-тэхналагічным гарадку г. Ханчжоу, прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. 11 інстытутаў і кампаній падпісалі там 10 пагадненняў па тэхналогіях 5G, якія тычацца супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі, стварэнні даследчых цэнтраў штучнага інтэлекту і платформаў тэставання інтэлектуальных транспартных сродкаў. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040