Сі Цзіньпін павіншаваў ветэранаў ваеннай службы з надыходзячым святам Вясны
  2019-01-23 10:00:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін на канцэрце, прысвечаным надыходзячаму святу Вясны, павіншаваў ветэранаў ваеннай службы і адстаўных вайскоўцаў. Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй ЦВС Кітая, прысутнічаў на гала-канцэрце для ветэранаў і адстаўных вайскоўцаў раскватараваных у Пекіне падраздзяленняў. Ён павітаўся з ветэранамі і адстаўнымі вайскоўцамі і справіўся аб іх здароўі.

На канцэрце акцёры выступілі з песнямі і танцамі, прысвечанымі будаўніцтву моцных узброеных сіл і вернасці арміі партыі.

Свята Вясны, або Новы год па месячным календары, сёлета прыпадае на 5 лютага. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040