Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму прэзідэнту ДРК Чысэкэдзі
  2019-01-25 14:39:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер накіраваў тэлеграму Феліксу Чысэкэдзі, павіншаваўшы яго з выбраннем і ўступленнем на пасаду прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Ён у тэлеграме адзначыў, што ДРК з'яўляецца традыцыйна сяброўскай краінай КНР і яе важным партнёрам па супрацоўніцтве ў Афрыцы; абедзве краіны ўсталявалі стратэгічнае партнёрства, якое характарызуецца супрацоўніцтвам і агульным выйгрышам.

"Я, надаючы вялікую ўвагу развіццю адносін паміж КНР і ДРК, маю намер прыкласці сумесныя з Вамі намаганні для вывядзення двухбаковага супрацоўніцтва на новую прыступку на карысць дзвюх краін і іх народаў, выкарыстоўваючы магчымасць рэалізацыі вынікаў пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве", -- падкрэсліў Сі Цзіньпін у тэлеграме. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040