Сі Цзіньпін з жонкай сустрэліся з намеснікам старшыні ЦК ППК Лі Су Енам і наведалі прадстаўленне артыстаў з КНДР
  2019-01-28 11:16:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін разам са сваёй жонкай Пэн Ліюань сустрэліся з намеснікам старшыні ЦК Працоўнай Партыі Карэі Лі Су Енам і наведалі прадстаўленне артыстаў з КНДР. Лі Су Ен, які таксама займае пасады намесніка старшыні ЦК ППК, загадчыка міжнароднага аддзела ЦК ППК, узначальвае трупу майстроў мастацтва КНДР, якая прыбыла ў Кітай.

Лі Су Ен перадаў Сі Цзіньпіну цёплыя прывітанні і добрыя пажаданні ад лідара КНДР Кім Чэн Ына.

Сі Цзіньпін сказаў, што ён і Кім Чэн Ын дасягнулі важнага кансенсусу па развіцці міжпартыйных і міждзяржаўных адносін паміж Кітаем і КНДР у новую эпоху падчас іх чатырох апошніх сустрэч. Ён дадаў, што Кітай гатовы супрацоўнічаць з КНДР, каб прыносіць карысць двум народам і спрыяць міру, стабільнасці, развіццю і росквіту ва ўсім свеце. Абмен у сферы культуры і мастацтва -- важны, унікальны і традыцыйны складнік у двухбаковых адносінах, падкрэсліў Сі Цзіньпін, заклікаўшы да сумесных намаганняў для ажыццяўлення кансенсусу па павелічэнні культурных абменаў, а таксама супрацоўніцтва, каб умацаваць падмурак добрай волі народаў, прасоўваць традыцыйнае сяброўства і спрыяць развіццю сацыялістычных культур дзвюх краін.

Лі Су Ен сказаў, што гэты візіт і мастацкае прадстаўленне прадэманстравалі глыбокія пачуцці Кім Чэн Ына да Сі Цзіньпіна і сяброўства паміж народамі КНДР і Кітая. КНДР будзе добрасумленна ажыццяўляць важны кансенсус, дасягнуты кіраўнікамі дзвюх краін, умацоўваць сяброўскае супрацоўніцтва і ўносіць ўклад у сяброўства дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040