На Цінхай-Тыбецкім нагор'і з'явілася першая базавая станцыя 5G
  2019-01-28 15:14:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая базавая станцыя 5G пачала працаваць у Сініне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цінхай. Пра гэта паведаміў філіял тэлекамунікацыйнай кампаніі China Мobile. На сапраўдны момант частка цэнтральных раёнаў горада Сінін пакрыта сеткай 5G, пры гэтым максімальная хуткасць загрузкі складае 1,3 Гбіт/с, што прыкладна ў 10 разоў больш, чым пры выкарыстанні 4G.

Правінцыя Цінхай, размешчаная на Цінхай-Тыбецкім нагор'і, ужо доўгі час адстае ад іншых рэгіёнаў краіны ў галіне тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. У красавіку 2018 года мясцовыя ўлады абвясцілі аб рашэнні прасунуць развіццё новых бесправадных тэхналогій, у тым ліку тэхналогій 5G.

Дзякуючы павелічэнню хуткасці інтэрнэту адміністрацыя правінцыі плануе даць такія інфармацыйныя паслугі, як віртуальная рэальнасць і дыстанцыйная медыцына. 5G будзе садзейнічаць умацаванню сувязяў і скарачэнню разрыву ва ўзроўні інфармацыйных паслуг паміж правінцыяй Цінхай і іншымі раёнамі Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040