Па меншай меры восем чалавек загінулі ў выніку выбуху ў касцёле на паўднёвым захадзе Філіпін
  2019-01-28 15:16:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры восем чалавек загінулі, яшчэ сем атрымалі раненні ў нядзелю ў выніку выбуху двух самаробных выбуховых прылад пасля службы ў касцёле на паўднёвым захадзе Філіпін. Адзначаецца, што два выбухі прагрымелі каля 08:00 па мясцовым часе ў кафедральным саборы горада Джолі ў правінцыі Сулу. Большасць ахвяр – парафіяне.

Паведамляецца, што сілы бяспекі Філіпін прыступілі да расследавання інцыдэнту. Колькасць загінуўшых можа ўзрасці.

Выбухі адбыліся праз некалькі дзён пасля ратыфікацыі Асноўнага закона Бангсамора, які заклаў аснову для стварэння шырокай аўтаноміі для філіпінцаў-мусульман на Мінданаа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040