Кітайская паліцыя вярнула з-за мяжы рэліквію, якая лічылася зніклай многія гады
  2019-01-28 17:20:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праваахоўныя органы паўночнакітайскай правінцыі Шаньсі вярнулі на радзіму неацэнную бронзавую талерку, якая доўгі час лічылася страчанай рэліквіяй. Пра гэта ў суботу паведамілі мясцовыя ўлады.

У пачатку чэрвеня мінулага года паліцыя Шаньсі атрымала наводку пра тое, што ключавая культурная рэліквія, якая знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай, была нелегальна прададзеная за мяжу раскрадальнікамі магільняў.

Бронзавая талерка, якая датуецца перыядам Чуньцю / Вясны і Восені; 770 г. да н.э.- 476 г. да н.э. /, перапрадавалася ў розных правінцыях, перш чым была прададзеная за мяжу. Праваахоўным органам спатрэбіліся месяцы, каб вызначыць месцазнаходжанне страчанага скарба, раскрадальнікаў магільняў і кантрабандыстаў.

Як паведамілі археолагі, бронзавая талерка ўяўляе сабой сакральны посуд, зроблены для імператара больш за 2,600 гадоў таму. Дыяметр рэліквіі складае 40 см, а вага - больш за 7 кг.

На талерцы адлюстраваны драконы, чарапахі, вадаплаўныя птушкі, жабы, рыбы і іншыя жывёлы. Рэліквія ўяўляе сабой сімвал імператарскай улады, даўгалецця і ўдачы ў кітайскай культуры.

На вонкавым боку выгравіраваны 183 іерогліфа, якія, як мяркуюць навукоўцы, з'яўляюцца каштоўнымі культурнымі запісамі пра росквіт царства Цзінь.

На працягу многіх гадоў прав. Шаньсі рабіць больш жорсткімі меры па барацьбе са злачынствамі, звязанымі з культурнымі рэліквіямі. У 2018 г. паліцыя раскрыла 589 адпаведных злачынстваў, затрымала 885 падазраваных і знішчыла 98 банд.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040