Сі Цзіньпін і прэзідэнт В'етнама Нгуен Фу Чонг абмяняліся лістамі з навагоднімі віншаваннямі
  2019-01-29 10:07:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін і генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі В'етнама, прэзідэнт краіны Нгуен Фу Чонг сёння абмяняліся лістамі з навагоднімі віншаваннямі.

Сі Цзіньпін у сваім лісце пазначыў, што напярэдадні свята Вясны ён ад імя КПК, урада і народа Кітая, а таксама ад сябе асабіста перадае шчырыя віншаванні і жадае шчасця Нгуен Фу Чонгу і ў яго асобе КПВ, ураду і народу В'етнама. У 2018 годзе адзначалася 10-годдзе ўстанаўлення адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і В'етнамам. На працягу гэтых 10 гадоў краіны паслядоўна развівалі традыцыйную кітайска-в'етнамскую дружбу, умацоўвалі палітычнае кіраўніцтва двухбаковымі адносінамі, сумесна прасоўвалі справу сацыялізму. Кітай і В'етнам паглыблялі практычнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, дамагаліся ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу, гаворыцца ў лісце. Сі Цзіньпін выказаў цвёрдую веру ў тое, што дзякуючы агульным намаганням бакоў у кітайска-в'етнамскіх адносінах абавязкова будзе дасягнуты новы, яшчэ большы прагрэс.

Нгуен Фу Чонг ад імя КПВ, дзяржавы і народа В'етнама, а таксама ад сябе асабіста перадаў найлепшыя навагоднія пажаданні Сі Цзіньпіну, КПК і народу Кітая. Ён адзначыў, што у 2018 годзе пад кіраўніцтвам партыйных і дзяржаўных лідараў В'етнама і КНР, дзякуючы двухбаковым намаганням усіх ведамстваў на ўсіх узроўнях в'етнамская-кітайскія міжпартыйныя і міждзяржаўныя адносіны добрасуседства, дружбы і супрацоўніцтва прынеслі значныя вынікі. Нгуен Фу Чонг падкрэсліў, што жадае разам з Сі Цзіньпінам і далей умацоўваць кіраўніцтва працай на ўсіх узроўнях, ва ўсіх ведамствах і на ўсіх месцах, дамагацца больш поўнага ажыццяўлення ўсіх дасягнутых вынікаў, умацоўваць палітычны давер, садзейнічаць рэальнаму прагрэсу супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, выводзіць міжпартыйныя і міждзяржаўныя адносіны на новую вышыню. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040