Сі Цзіньпін накіраваў Р. Дутэртэ тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з выбухамі на Філіпінах
  2019-01-30 09:53:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў аўторак накіраваў прэзідэнту Філіпін Радрыга Дутэртэ тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з выбухамі ў філіпінскай правінцыі Сулу. Сі Цзіньпін ў тэлеграме заявіў, што ўзрушаны выбухамі ў Сулу, якія пацягнулі за сабой вялікія чалавечыя ахвяры. Ён ад імя ўрада і народа Кітая і ад сябе асабіста выказаў глыбокі смутак па загінуўшых і шчырае спачуванне пацярпелым і сваякам ахвяр.

Кіраўнік КНР падкрэсліў, што кітайскі бок рашуча выступае супраць тэрарызму ў любых формах, рэзка асуджае гвалтоўныя і тэрарыстычныя дзеянні. Ён выказаў гатоўнасць разам з Філіпінамі і міжнароднай супольнасцю весці барацьбу з тэрарызмам і абараняць мір і стабільнасць у рэгіёне і ва ўсім свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040