Вярхоўны суд Венесуэлы забараніў Х.Гуаіда пакідаць краіну
  2019-01-30 15:58:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўны суд Венесуэлы забараніў апазіцыйнаму лідару Хуану Гуаіда, які абвясціў сябе "часовым прэзідэнтам", выязджаць за межы краіны і заблакіраваў яго банкаўскія рахункі. Пастанова была прынята праз некалькі гадзін пасля таго, як генеральны пракурор Венесуэлы абвясціў, што накіраваў у Вярхоўны суд запыт аб ужыванні прэвентыўных мер у дачыненні да Х.Гуаіда.

"Мы просім Вярхоўны суд прымяніць наступныя меры: забарона на выезд з краіны, продаж і заклад нерухомасці і асабістай маёмасці, а таксама замарожванне банкаўскіх рахункаў", -- сказаў генпракурор. Ён растлумачыў, што запыт у Вярхоўны суд накіраваны ў межах папярэдняга расследавання ў дачыненні да Х.Гуаіда, пачатага "у сувязі з гвалтоўнымі падзеямі ў краіне 22 студзеня". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040