Урад КНР будзе скарачаць час на рэгістрацыю нерухомасці
  2019-01-31 16:13:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе працягваць скарачаць час, які патрабуецца на рэгістрацыю нерухомасці, у мэтах садзейнічання як юрыдычным, так і фізічным асобам. Пра гэта было заяўлена на праведзеным сёння пасяджэнні Дзяржсавета КНР пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.

Да канца года час на рэгістрацыю звычайнай нерухомасці і рэгістрацыю іпатэкі павінен быць скарочаны да не больш за 10 і 5 рабочых дзён, адпаведна. Да канца 2020 года па абодвух пазіцыях час на праходжанне працэдур павінен складаць не больш за 5 рабочых дзён.

Рэфармаванне функцыяналу ўрадавых структур павінна быць паглыблена для дасягнення названых мэтаў.

Будзе сфарміраваны міжведамасны механізм збору і абмену інфармацыяй, каб да канца 2018 года быў магчымы абмен звязанымі з рэгістрацыяй нерухомасці данымі, у тым ліку інфармацыяй па рэгістрацыі па месцы жыхарства, ліцэнзіях на вядзенне бізнесу, аплаце падаткаў і іншых аперацыях.

Будзе кансалідаваны сам працэс рэгістрацыі, яго спросцяць да сістэмы "аднаго акна", якая ахопіць мноства ведамстваў.

Варта прасоўваць мадэль рэгістрацыі нерухомасці "Інтэрнэт +", якая прадугледжвае магчымасць прадастаўлення і разгляду заяў у рэжыме онлайн. Заяўніку павінна быць дастаткова аднаго візіту ў ведамства для таго, каб заява была праверана, а рэгістрацыя выканана, адзначылі ўдзельнікі нарады.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040