Новы раўнд гандлёвых перамоваў на высокім узроўні паміж КНР і ЗША стартаваў у Вашынгтоне
  2019-01-31 16:25:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНР і ЗША адкрылі сёння раніцай новы раўнд гандлёвых перамоваў на высокім узроўні для абмеркавання існуючых пытанняў у эканоміцы і гандлі. Двухдзённае мерапрыемства павінна стаць важным крокам у рамках рэалізацыі важнага кансенсусу, якога старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дасягнулі 1 снежня 2018 года ў Буэнас-Айрэсе.

Міжнародная супольнасць надае павышаную ўвагу гэтым перамовам і разлічвае на дасягненне рэальнага прагрэсу. Аналітыкі папярэджваюць, што напружанасць паміж КНР і ЗША як двух найбуйнейшых эканомік свету не толькі ўплывае на прадпрыемствы, занятае насельніцтва і спажыўцоў у абедзвюх краінах, але і ўзмацняе адчуванне нявызначанасці на сусветным рынку, падрывае ўпэўненасць у доўгатэрміновым росце сусветнай эканомікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040