Колькасць ахвяр прарыву дамбы ў Бразіліі ўзрасла да 99 чалавек
  2019-01-31 16:29:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць ахвяр прарыву дамбы, які адбыўся ў штаце Мінас-Жэрайс на паўднёвым усходзе Бразіліі, узрасла да 99 чалавек. Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя ўлады.

57 з 99 загінуўшых былі апазнаны. Па даных службы грамадзянскай абароны штата, яшчэ 259 чалавек лічацца знікнуўшымі без вестак.

Як заявіў мясцовы ўрад, колькасць асоб, якія засталіся без прытулку, павялічылася са 135 да 175.

Большасць ахвяр - супрацоўнікі горназдабыўнога гіганта Vale, якому належала дамба. Каля 100 рабочых на момант інцыдэнту абедалі ў кафетэрыі кампаніі, размешчаным трохі ніжэй дамбы. Па словах экспертаў, гэты будынак падчас выратавальнай аперацыі да гэтага часу не выяўлены, магчыма, яго знесла гразевым струменем.

Дамба стрымлівала не менш як 13 млн кубаметраў прамысловых адходаў, якія пасля прарыву, паводле ацэнак, расцякліся па тэрыторыі ў 125 га.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040