Тэнгку Абдула прынёс прысягу ў якасці новага караля Малайзіі
  2019-02-01 11:23:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер на цырымоніі ў Нацыянальным палацы Тэнгку Абдула быў прыведзены да прысягі ў якасці 16-га караля Малайзіі.

Т. Абдула прынёс прысягу і падпісаў дакументы ў прысутнасці іншых спадчынных кіраўнікоў краіны.

Да Т. Абдулы, кіраўніка малазійскага штата Паханг, далучыўся Султан штата Перак Назрын Муізуддзін Шах у якасці намесніка кіраўніка дзяржавы. Тэрмін яго паўнамоцтваў складзе пяць гадоў.

Раней на Парламенцкай плошчы адбылася вітальная цырымонія, на якой новы кіраўнік дзяржавы агледзеў ганаровую варту.

59-гадовы Тэнгку Абдула цікавіцца спортам і з'яўляецца членам Савета Федэрацыі футбола АСЕАН і членам савета ФІФА. Ён таксама займаў пасаду прэзідэнта Футбольнай асацыяцыі Малайзіі.

Т. Абдула быў прызначаны каралём пасля таго, як яго папярэднік султан Мухамад V ад штата Келантан 6 студзеня падаў у адстаўку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040