Маразы ў Чыкага пабілі гістарычны рэкорд за 25 гадоў
  2019-02-01 11:25:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэмпература паветра ў Чыкага ў сераду дасягнула мінус 30 градусаў Цэльсія, апусціўшыся да гістарычнага мінімуму за апошнія 25 гадоў.

Паводле даных Нацыянальнай метэаралагічнай службы ЗША, 30 студзеня каля 04:00 па мясцовым часе сярэдняя тэмпература ў Чыкага дасягнула мінус 28 градусаў. Па стане на 07:00 раніцы самая нізкая тэмпература ў чыкагскім міжнародным аэрапорце О'Хара склала мінус 30 градусаў, эфектыўная тэмпература дасягала мінус 46 градусаў.

З-за маразоў у Чыкага прыпыненая праца пошты і чыгунак да 31 студзеня, абвешчана пра закрыццё дзяржаўных школ 30-31 студзеня. Больш за 19 тыс. сем'яў засталіся без электрычнасці.

Па стане на 06:00 30 студзеня ў двух аэрапортах Чыкага адменена больш за 1,3 тыс. рэйсаў.

Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША паведаміла, што маразы будуць доўжыцца да 2 лютага.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040