МЗС КНР: ЗША павінны пакідаць прастору для тэхналагічнага развіцця іншых краін
  2019-02-01 15:55:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША павінны прытрымлівацца прынцыпаў адкрытасці і інклюзіўнасці па пытаннях тэхналагічнага развіцця і прагрэсу ў іншых краінах. Пра гэта на праведзеным сёння чарговым прэс-брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан. ЗША займаюць першае месца ў свеце па тэхналагічных магчымасцях, аднак краіна "не можа дапускаць толькі ўласнае развіццё, не пакідаючы пры гэтым прасторы для развіцця іншых". Так ён пракаментаваў абвінавачванні на адрас Кітая ў крадзяжы амерыканскіх тэхналогій, якія былі агучаны намеснікам старшыні Камітэта Сената ЗША па справах разведкі Маркам Уорнерам і кіраўніком меншасці дэпутатаў Сената Чарльзам Шумерам.

Гэн Шуан паказаў, што недапушчальныя паклёп і неабгрунтаваныя абвінавачванні з боку ЗША ў дачыненні да тэхналагічнага развіцця і прагрэсу іншых краін. "Тэхналагічнае развіццё Кітая стала магчымым не за кошт крадзяжу, а дзякуючы нястомнай працы кітайскіх вучоных". Канкурэнцыя – фундаментальная ўласцівасць рынкавай эканомікі, і ЗША варта ўспрымаць яе больш аб'ектыўна і правільна. Гэн Шуан адзначыў, што наяўнасць канкурэнцыі паміж Кітаем і ЗША ў тэхналагічнай сферы з'яўляецца абсалютна нармальнай з'явай. Такая канкурэнцыя спрыяе тэхналагічнаму развіццю ўсяго свету, па меншай меры пакуль яна выбудавана на прынцыпах справядлівасці і пэўных правілах. "Кітай гатовы ўзмацняць абмены і супрацоўніцтва ў сферы тэхналогій з ЗША, каб прынесці яшчэ больш карысці народам КНР, ЗША і іншых краін", -- сказаў на заканчэнне Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040