КНР і ЗША завяршылі новы раўнд гандлёвых кансультацый на высокім узроўні
  2019-02-01 16:02:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

30-31 студзеня дэлегацыя Кітая, якую ўзначальваў членам Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Лю Хэ, і амерыканская дэлегацыя, якую ўзначальваў прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер, правялі ў Вашынгтоне новы раўнд гандлёвых кансультацый. Кіруючыся важным кансенсусам, дасягнутым лідарамі КНР і ЗША на сустрэчы ў Аргенціне, бакі абмеркавалі гандлёвы баланс, трансфер тэхналогій, абарону інтэлектуальнай уласнасці, нетарыфныя бар'еры, сітуацыю ў сферы паслуг і сельскай гаспадарцы, механізмы рэалізацыі дамоўленасцей і іншыя пытанні, якія выклікаюць заклапочанасць кітайскага боку.

Кіраўнікі дэлегацый КНР і ЗША правялі адкрытае, канкрэтнае і канструктыўнае абмеркаванне гандлёвага балансу, трансферу тэхналогій, абароны інтэлектуальнай уласнасці, механізмаў рэалізацыі дамоўленасцей і іншых пытанняў, якія выклікаюць заклапочанасць кітайскага боку, дамагліся важнага прагрэсу. Бакі вызначылі графік і "дарожную карту" далейшых кансультацый. Дэлегацыі надалі вялікую ўвагу пытанням абароны інтэлектуальнай уласнасці і трансферу тэхналогій, дамовіліся ўмацаваць супрацоўніцтва на гэтым напрамку.

Бакі таксама дамовіліся прыняць эфектыўныя меры па садзейнічанні збалансаванаму развіццю кітайска-амерыканскага гандлю. КНР пашырыць імпарт з ЗША сельскагаспадарчай прадукцыі, энергетычных прадуктаў, прамысловых вырабаў і паслуг, каб задаволіць патрэбы краіны ў высакаякасным эканамічным развіцці і паляпшэнні дабрабыту народа. Бакі аднадушна адзначылі, што стварэнне эфектыўнага механізму двухбаковых дзеянняў вельмі важнае. КНР і ЗША таксама дасягнулі прынцыповага кансенсусу па рамак і асноўных пунктах гэтага механізму і выказалі намер дэталізаваць яго. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040