Сі Цзіньпін сустрэўся з жыхарамі і службовымі асобамі нізавога ўзроўню ў Пекіне
  2019-02-02 11:11:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 лютага Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з жыхарамі і службовымі асобамі нізавога ўзроўню ў Пекіне і павіншаваў прадстаўнікоў кітайскага народа розных нацыянальнасцяў з надыходзячым святам Вясны - Новым годам па месяцовым календары.

Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК, старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, таксама праінспектаваў працу па падрыхтоўцы да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне.

Падчас наведвання Упраўлення грамадскай бяспекі горада Пекін Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць выканання ключавой і адказнай місіі гарадскіх уладаў па забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці ў кітайскай сталіцы на працягу 2019 года - 70-й гадавіны стварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Сі Цзіньпін наведаў хутун / тып традыцыйнай сярэднявечнай гарадской забудовы / у раёне Цяньмэнь цэнтральнай часткі Пекіна. Кіраўнік КНР заклікаў да паляпшэння ўмоў жыцця мясцовага насельніцтва і абароны гістарычных і культурных каштоўнасцяў, якія тут размешчаныя.

Сі Цзіньпін наведаў два дамы ў адным з хутуноў і распытаў мясцовых жыхароў пра іх жыццё пасля рэалізацыі ў раёне праектаў рэнавацыі. "КПК імкнецца да таго, каб паляпшаць жыццё народа", - падкрэсліў кіраўнік КНР. Сі Цзіньпін з радасцю пагутарыў з людзьмі і нават дапамог ім ляпіць пяльмені напярэдадні свята Вясны.

Затым Сі Цзіньпін сустрэўся з супрацоўнікамі цэнтра камунальных паслуг і зайшоў у мясцовы рэстаран, дзе ён меў магчымасць пазнаёміцца з уладальнікам ўстановы і некалькімі наведвальнікамі. Кіраўнік КНР таксама наведаў мясцовае аддзяленне службы экспрэс-дастаўкі і перагаварыў з кур'ерамі, якія знаходзяцца на службе.

Сі Цзіньпін прыбыў у парк Шоўган раёна Шыцзіншань. Менавіта ў раёне Шыцзіншань грунтуецца Пекінскі арганізацыйны камітэт зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў-2022. Кіраўнік КНР надаў увагу працэсу падрыхтоўкі мерапрыемстваў і будаўніцтву аб'ектаў і інфраструктуры.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што варта нязменна дамагацца таго, каб Алімпіяда была "экалагічнай, агульнай, адкрытай і чыстай", і выконваць усе падрыхтоўчыя працы на высокім узроўні. Важна выканаць алімпійскія стандарты і завяршыць будаўніцтва ўсіх аб'ектаў своечасова.

Пекін стане першым горадам свету, які правядзе на сваёй тэрыторыі і летнія, і зімовыя Алімпійскія гульні, і Кітай павінен выканаць тыя ўрачыстыя абяцанні, якія былі дадзены ўсяму свету, адзначыў кіраўнік КНР.

Падчас наведвання Нацыянальнага трэніровачнага цэнтра зімовых відаў спорту Сі Цзіньпін адзначыў важнасць прасоўвання спартыўнага майстэрства з кітайскай спецыфікай, дамагацца скаардынаванага развіцця масавага спартыўнага руху, розных відаў спорту і спартыўнай галіны, а таксама паскараць фарміраванне Кітая ў якасці моцнай спартыўнай дзяржавы.

Сі Цзіньпіна падчас інспекцыйнай паездкі па алімпійскіх аб'ектах суправаджаў член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн.

Пекін, 1 лютага - Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пятніцу сустрэўся з жыхарамі і службовымі асобамі нізавога ўзроўню ў Пекіне і павіншаваў прадстаўнікоў кітайскага народа розных нацыянальнасцяў з надыходзячым святам Вясны - Новым годам па месяцовым календары. фатаграфіі Сіньхуа

Пекін, 1 лютага - Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння сустрэўся з жыхарамі і службовымі асобамі нізавога ўзроўню ў Пекіне, а таксама праінспектаваў працу па падрыхтоўцы да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне. фатаграфіі Сіньхуа

m

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040